З прафесійным святам!

Общество

Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай галіны!

Прыміце віншаванні з прафесійным святам! Вашы прафесіі асаблівыя, з уласцівымі ім рамантыкай, характарам і традыцыямі. Але найперш гэта — напружаная праца, якая патрабуе фізічнай і эмацыянальнай самааддачы. Разам з тым і вялікая адказнасць за жыццё і здароўе людзей.

Надзейная работа аўтатранспартнікаў і дарожнікаў у многім вызначае жыццядзейнасць раёна. Вы забяспечваеце народнагаспадарчы комплекс неабходнымі грузамі, ажыццяўляеце пасажырскія перавозкі, утрымліваеце ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўных стандартаў парк аўтатранспартнай тэхнікі і аўтамабільныя дарогі. Ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных рабочых залежыць становішча спраў у многіх галінах.

Упэўнены, што вы і надалей будзеце паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у паўсядзённых справах, надзейных партнёраў, шчасця ў сем’ях!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага

выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага

Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.