Згуртоўвае аўтамабілістаў


Штогод сярод аўтатранспартнікаў вобласці праводзіцца асенняя спартакіяда. Сёлета прадстаўнікі ўсіх прадпрыемстваў 15 кастрычніка сабраліся ў “Лясной паляне” — базавым дзіцячым лагеры ААТ “Віцебскаблаўтатранс”.

Пастаўскі філіял прадстаўляла каманда з 15 чалавек — актыўных, ініцыятыўных і таленавітых. Выступілі нядрэнна. Так, галоўны бухгалтар Алена Уладзіміраўна Калеуш заняла першае месца па стэндавай стральбе, трэцяе па тэнісе ў вадзіцеля Уладзіміра Ізотавіча Скрыпко.

Ёсць на нашым рахунку і другое месца — яно дасталася ў спаборніцтве талентаў. Справа ў тым, што да спартакіяды была прымеркавана выстава работ прыкладнога мастацтва. Кожнае прадпрыемства прадставіла свае вырабы ручной работы. Самыя лепшыя з іх, у тым ліку кампазіцыя з вялікіх драўляных соў рамшчыка Юрыя Іосіфавіча Вербіловіча, засталіся ў лагеры, каб вясной упрыгожыць паляну.

Чацвёртае месца ў футбалістаў аўтапрадпрыемства. Каб быць заўсёды ў форме (а ў камандзе ёсць і такія, каму ўжо за 50), аўтамабілісты круглы год па два разы ў тыдзень трэніруюцца на ФАКу (абанемент аплачвае прадпрыемства). Магчыма, не заўсёды ўдаецца паўдзельнічаць у спаборніцтвах з-за характару работы. Але мы стараемся, і не было такога, каб дамоў вярталіся з пустымі рукамі: прывозілі Кубкі, дыпломы, граматы, а ў апошні час — сертыфікаты на пэўную суму грошай.

Менш актыўныя, напэўна, у мастацкай самадзейнасці. І ўсё ж па меры магчымасці ўдзельнічаем у конкурсах, ладзім мерапрыемствы, да ўдзелу ў якіх прыцягваем маладых работнікаў. Бо менавіта ўсё гэта ў пэўнай ступені і з’ядноўвае калектыў.

Імкнёмся мець дачыненне да ўсіх галоўных жыццёвых момантаў работнікаў — вяселляў, нараджэнняў, юбілеяў і г. д., выдзяляем сродкі на аздараўленне. Памятаем і пра ветэранаў працы — іх і ўсіх работнікаў прадпрыемства віншуем са святам і жадаем усяго найлепшага.

С. ЛАНТУХ, старшыня прафкамітэта

філіяла “АТП № 17 г. Паставы”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.