Жадалі ясных і сонечных дзён


Тамара Канстанцінаўна Латыш, нягле­дзячы на свой паважаны ўзрост, жыве адна і стараецца абыходзіцца без старонняй дапамогі. Але сын Леанід і нявестка Алена да маці наведваюцца часта, бо іх дамы амаль суседнічаюць, хоць і знаходзяцца ў розных вёсках — Казімерцы і Балаі.

30 верасня Тамара Канстанцінаўна адзначыла сваё 90-годдзе. Сабраліся родныя і блізкія, завітаў старшыня Курапольскага сельскага Савета Мікалай Мікалаевіч Яльчык, ды не адзін, а з артысткамі. Усе віншавалі юбілярку, шчыра жадалі даўгалецця, ясных і сонечных дзён, уручылі кветкі і падарункі. А ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці Андронаўскага СДК Ніна Фёдараўна Буйла, Лідзія Віктараўна Шчасная і Вікторыя Веніямінаўна Цяляк падарылі імянінніцы некалькі цудоўных песень, чым да глыбіні душы расчулілі прысутных.

М. ТАБОЛА, старэйшына вёскі Балаі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.