Адным — аздараўленне, іншым — банкруцтва


Пералік сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню, зацверджаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 889 ад 31 кастрычніка, размешчанай на сайце ўрада.

Зацверджаны пералік змяшчае 323 сельгасарганізацыі, якія падлягаюць дасудоваму аздараўленню. У іх ліку ААТ “Сцяг Перамогі-агра”, “Камайскі-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”, “Ярэва-агра”, “Янавіца-агра”, КУСП “Дунілавічы-агра” Пастаўскага раёна.

Акрамя таго, пастановай Саўміна зацверджаны пералік сельскагаспадарчых арганізацый, у дачыненні да якіх неабходна правя­дзенне працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва). У спісе —102 арганізацыі, у тым ліку чатыры пастаўскія —  ААТ “Вярэнькі-агра”, “Блакітныя азёры-агра”, “Парыж-агра” і “Андроны”.

Пастанова Савета Міні­страў прынята ў адпаведнасці з падп. 12.1 п. 12 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 г. № 253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.