Цаніць традыцыі продкаў, дбаць пра будучыню з Богам

Духовность

1 лістапада — урачыстасць Усіх Святых — не з’яўляецца, як часта думаюць, «святам памерлых». У гэты дзень Касцёл радуецца таму, што многія памерлыя заслужылі збаўленне і знаходзяцца з Богам у небе. Памяць пра іх сярод людзей, магчыма, ужо знікла, але яны па-ранейшаму з’яўляюцца нашымі заступнікамі.

У адрозненне ад гэтай урачыстасці наступны дзень — 2 лістапада — Успамін усіх памерлых вернікаў. У гэты час ёсць магчымасць атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў. Для гэтага неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (г. зн. прыступіць да сакраманту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі. Таксама вернікі падаюць спісы (выпамінкі) з прозвішчамі і імёнамі памерлых родных, блізкіх, сяброў, якія зачытваюцца перад набажэнствам.

Важным месцам малітвы ў гэтыя дні становяцца могілкі. Тут трэба навесці належны парадак. І не толькі на магілах сваіх родных, а таксама дапамагчы іншым людзям, каб надаць годны выгляд гэтаму супольнаму месцу памяці і малітвы. Паводле традыцыі, праяўленнем нашай малітоўнай памяці пра памерлых з’яўляюцца запаленыя лампадкі і кветкі на магілах. А яшчэ запрасіце святара асвяціць магілы ці новыя помнікі сваіх блізкіх.

Гэтыя лістападаўскія дні — нагода для таго, каб навесці парадак не толькі на могілках, але і ў нашых душах і сем’ях. Шчырая супольная ма­літва за памерлых аб’ядноўвае, дапамагае ўсвядоміць, як важна цаніць жыццё, традыцыі продкаў і разам дбаць пра будучыню з Богам.

У нашым касцёле, як і штогод, на працягу ўсяго лістапада перад вячэрняй службай у 17.30 бу­дзем маліцца за памерлых з нашых сем’яў чытаючы так званыя выпамінкі.

Ксёндз Вадзім ПРАСЯНОЙ,

пробашч пастаўскага касцёла.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.