Чакае “Нарачанка”

Здравоохранение

reclama-new

На беразе маляўнічага возера Нарач, акружаны стромкімі соснамі, знаходзіцца санаторый “Нарачанка”. У ім створаны цудоўныя ўмовы для камфортнага адпачынку і аздараўлення. У санаторыі прапануюць шырокі спектр лячэбна-аздараўленчых паслуг сучаснага ўзроўню. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца вакуумна-ролікавы масаж, дарсанвалізацыя, SPA-працэдуры, магнія-, лазара-, ультрагукавая тэрапія, інфрачырвоная саўна, кедравая бочка і іншыя. З іх дапамогай праводзіцца лячэнне захворванняў органаў дыхання, кровазвароту, касцёва-мышачнай сістэмы, парушэння абмену рэчываў і іншых. Да паслуг адпачывальнікаў басейн, більярд, тэніс, трэнажорная зала. Праводзіцца шмат культурных мерапрыемстваў.

Для членаў прафсаюза дзейнічае 25-працэнтная скідка на пуцёўкі. Многія пастаўчане на працягу бягучага года палепшылі здароўе ў “Нарачанцы”. Жадаючых запрашаю па пуцёўкі ў райвыканкам, 2-гі паверх, кабінет №45 . Тэлефон для даведак 2-12-53.

І. ДАЛЕЦКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.