Дайсці да кожнай фермы

Общество

ferm

З 1 лістапада Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу  сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь праводзяць рэспубліканскую акцыю “Наш жывёлавод”.

У сувязі з гэтым  прыняты зварот, у якім арганізатары акцыі  заклікаюць усіх работнікаў, занятых у жывёлагадоўлі, эфектыўна выкарыстоў­ваць кармы для павелічэння вытворчасці прадукцыі, праяўляць высокую адказнасць за яе якасць, арганізаванае правядзенне зімоўкі жывёлы, захаванне патрабаванняў тэхналагічных працэсаў, працоўнай дысцыпліны і аховы працы.

— Рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод” праводзіцца на працягу зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы і ставіць задачу, незалежна ад паказчыкаў, дайсці да кожнай малочнатаварнай фермы. А іх у нашым раёне 48, — адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК С. М. Герасіменка. — Людзі павінны ведаць, што іх паўсядзённая нялёгкая праца не застаецца незаўважанай. Акрамя матэрыяльнага стымулявання, якое практыкуецца ва ўсіх сельгасарганізацыях,  у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Янавіца-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, сельгасфіліяле АБП “Рассвет Пастаўскі” выкарыстоўваюцца і іншыя формы заахвочвання. Для работнікаў  на фермах  ладзяцца салодкія сталы  з уручэннем падарункаў за кошт сродкаў пярвічных прафсаюзных арганізацый, арганізуюцца экскурсіі, калектыўныя паездкі на канцэрты і г. д.

На дасягненне высокіх паказчыкаў росту прадукцыйнасці жывёлы, заахвочванне работнікаў ферм накіравана раённае спаборніцтва, якое праводзіцца сярод аператараў машыннага даення ў зімова-стойлавы перыяд 2016/2017 года. Вынікі падводзяцца за наступныя перыяды: кастрычнік-снежань 2016 г.; студзень-люты; сакавік-красавік 2017 г.

Пераможцы будуць вызначацца па чатырох групах гаспадарак:

першая група — ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”;

другая група — ААТ “Янавіца-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, райаграсэрвіс, АБП  “Рассвет Пастаўскі”;

трэцяя група — ААТ “Вярэнькі-агра”, “Ярэва-агра”, СП “Дунілавічы-агра”;

чацвёртая група — ААТ “Парыж-агра”, “Блакітныя азёры-агра”, “Андроны”.

У спаборніцтве ўдзельнічаюць аператары машыннага даення, якія атрымаюць ад кожнай каровы найбольшую колькасць малака і не знізяць прадукцыйнасць жывёлы ў параўнанні з мінулым годам. У кожнай групе пераможцы ўзнагароджваюцца  Дыпломамі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і грашовымі прэміямі або каштоўнымі падарункамі  ў памеры да адной базавай велічыні.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.