Дырэктару — Ганаровая грамата Мінсельгасхарчу

Личности

Дырэктар Аляксандр Пятровіч Ліхаманаў.
Дырэктар Аляксандр Пятровіч Ліхаманаў.

У 2016 годзе рыбаводчыя арганізацыі Беларусі павінны атрымаць 11,7 тысячы тон таварнай рыбы і пасадачнага матэрыялу. Папярэднія прагнозы сведчаць, што намечанае будзе рэалізавана. Найбольшыя аб’ёмныя паказчыкі маюць рыбакамбінат “Любань”, а таксама рыбгасы “Свіслач” і “Навінкі”.

Гэтыя лічбы і факты былі агучаны на сустрэчы, якая напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адбылася ў дзяржаўным аб’яднанні “Белвадгас”. Яго дырэктар Сяргей Люцко, характарызуючы вытворчыя паказчыкі, спыніўся на эканоміцы прадпрыемстваў, якая была і застаецца галоўным фактарам жыццядзейнасці калектываў. У гэтым кірунку добры прыклад паказваюць рыбаводы “Навінак”. Займаючы па плошчы сажалак дзясятае месца сярод аднатыпных гаспадарак краіны, яны маюць трэці вынік па валавой вытворчасці жывой прадукцыі. А па сукупнасці ўсіх вытворча-эканамічных паказчыкаў па-ранейшаму на лідзіруючых пазіцыях. Прызнаннем заслуг калектыву з’явілася ўзнагароджанне дырэктара рыбгаса “Навінкі” Аляксандра Ліхаманава Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, якая была ўручана яму на сустрэчы ў сталіцы.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.