Футбольны калейдаскоп

Спорт

Пастаўчанін Міхаіл Бабічаў не толькі стаў адным з асноўных ігракоў клуба вышэйшай лігі “Віцебск”, але і правёў у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ўсю гульню супраць аднагодкаў са Славакіі. У гэтай выязной сустрэчы маладыя беларусы саступілі з лікам 1:3 свайму саперніку і не прабіліся ў фінал чэмпіянату Еўропы. А вось славакі выйшлі туды датэрмінова, хоць летась на старце гэтага адборачнага турніру наша зборная іх абыграла. На жаль, потым яна не змагла развіць поспех. Беларусаў у адборачнай групе абышлі таксама галандцы і туркі.

* * *

Толькі ў заключным, шостым, туры фінальнага раўнда выявіўся новы чэмпіён Віцебскай вобласці па футболе (каманда “Паставы-ПМЦ” у рашаючы этап першынства не прабілася і ў турнірнай табліцы заняла 11-е выніковае месца). На сваім полі ФК “Лепель” у важнейшым матчы сезона з лікам 2:1 перамог леташняга чэмпіёна і ўладальніка Кубка вобласці “Камунальнік” (Сянно) і выйграў залатыя медалі. У сенненцаў на гэты раз сярэбраныя ўзнагароды. Перамога на выездзе з лікам 3:1 над гарадоцкім “Праменем” прынесла па дадатковых паказчыках бронзавыя медалі камандзе ФК “Міёры”. На наступных месцах у шасцёрцы мацнейшых на Віцебшчыне фінішавалі ФК “Шуміліна”, “Газавік” (Віцебск) і “Прамень” (Гарадок).

* * *

Упершыню ў гісторыі пастаўскага спорту былога 26-гадовага паўабаронцу пастаўскага “ПМЦ” Юрыя Кендыша ўключылі ў асноўны склад дарослай нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе для ўдзелу ў двух матчах са зборнымі Грэцыі і Балгарыі. Юрый сёлета ў складзе новай для яго каманды БАТЭ (Барысаў) стаў чэмпіёнам Беларусі ў вышэйшай лізе. У дубліруючым складзе флагмана айчыннага футбола замацаваўся адзін з выхаванцаў былой футбольнай акадэміі ПМЦ Ілья Кухарчык. У нацыянальным першынстве сярод маладзёжных каманд па выніках сезона ён дакладна стане ўладальнікам аднаго з трох камплектаў медалёў.

Уладзімір ШЫК.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.