Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі


Раман Бучэль і Андрэй Русак.
Раман Бучэль і Андрэй Русак.

За тыдзень да прафесійнага свята багатую калекцыю ўзнагарод малочнага завода папоўнілі Гран-пры і некалькі дыпломаў першай і другой ступеняў, якімі адзначана прадукцыя пастаўчан на ХХII Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставе-кірмашы “Прадэкспа-2016”.

Гэта з’яўляецца яскравым сведчаннем таго, што, нарошчваючы аб’­ёмы вытворчасці, на прадпрыемстве па-ранейшаму забяспечваюць высокую якасць вырабаў, пацвяр­джаюць свой імідж. А ўсё пачынаецца з малака. Каб загрузіць магутнасці, у першую чаргу сырнага цэха, яго закуп вядзецца не толькі ў нашым, але і ў іншых раёнах Віцебскай і Мінскай абласцей. Дырэкцыя завода  імкнецца заахвочваць здатчыкаў малака, буйных сельгасвытворцаў. У нашым раёне такімі з’яўляюцца ААТ “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай” і “Камайскі-агра”, адкуль за дзевяць месяцаў у заліковай вазе паступіла адпаведна 6948, 6078 і 4464 тоны прадукцыі. Больш за астатнія гаспадаркі прадалі яе таксама ААТ “Кураполле-агра”, “Янавіца-агра” і філіял “Нафтазаводмантаж-агра”. За павелічэнне аб’ёмаў і павышэнне якасці пастаўляемага малака кіраўнікам вышэйназваных сельгаспрадпрыемстваў на раённым свяце былі ўручаны грашовыя прэміі.

Заахвочаны і тыя, хто непасрэдна працуе на вытворчасці. Так, машыніст вакуум-упаковачнай машыны Раман Бучэль і механік цэха па вытворчасці сыроў Андрэй Русак узнагароджаны Ганаровымі граматамі дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты”, кастэлянка  Аксана Сіланава адзначана Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК.

Галоўны інжынер прадпрыемства Сяргей Шубелька ўручыў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі дырэкцыі завода інжынеру-тэхнолагу Ірыне Аляксеевай, вадзіцелю аўтамабіля Аляксандру Васільеву, электраманцёру Святаславу Міхасёнку і машыністу мыечных машын Ліліі Падгайскай.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.