Ідэя сябе апраудала

Духовность

Дабрачынная выстава-кірмаш “Клопат і міласэрнасць” прайшла 16 кастрычніка пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Паставах. Асноўныя мэты мерапрыемства — дапамагчы людзям, якія жывуць у нястачы, спрыяць фарміраванню ў дзяцей пачуцця спагады да бліжняга, прывучаць іх з маленства да працавітасці і творчасці.

Перад пачаткам кірмашу на літургіі выхаванцы ня­дзельнай школы разам з прыхаджанамі і з настаяцелем храма айцом Валерыем у супольнай малітве папрасілі ў Бога дапамогі людзям. А потым прадэманстравалі ўсё, што загадзя падрыхтавалі, намалявалі і вышылі. На свяце шмат хто ў халоднае над­вор’е стаяў у імправізаваным кіёску ў акружэнні пакупнікоў. Дарэчы, купіць можна было не толькі сувеніры, але і карысныя для гаспадаркі рэчы. Усяго на кірмашы рэалізавалі вырабаў на суму больш за два мільёны недэнамінаваных рублёў.

Наталля ПРАКАПОВІЧ,

выкладчык нядзельнай школы.

Фота Лідзіі Шырокай.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.