Ільнаводы падвялі вынікі


Высокай выпрацоўкі на церабленні льну, прасаванні трасты, выкананні іншых работ па давя¬дзенні даўгунцу да парадку дабіліся Віктар Пузан, Аляксандр Шамовіч, Валерый Пупкевіч, Іван Загурскі, Аляксандр Змітровіч і Аляксандр Шыкуць.
Высокай выпрацоўкі на церабленні льну, прасаванні трасты, выкананні іншых работ па давя¬дзенні даўгунцу да парадку дабіліся Віктар Пузан, Аляксандр Шамовіч, Валерый Пупкевіч, Іван Загурскі, Аляксандр Змітровіч і Аляксандр Шыкуць.

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў абласным выканаўчым камітэце ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўшаноўванне лепшых прадстаўнікоў ільнаводчай галіны Віцебшчыны.

Сёлета ў вобласці атрымана самая высокая за апошнія гады ўраджайнасць ільновалакна — 10,8 цэнтнера з гектара. З палёў сабрана 40,9 тысячы тон трасты, у тым ліку амаль 6000 тон на Пастаўшчыне. Па колькасці нарыхтаванай сыравіны наш ільнозавод займае трэцяе месца сярод дзевяці перапрацоўчых прадпрыемстваў вобласці. У параўнанні з леташнім нарыхтоўкі трасты ў раёне ўзраслі на 1900 тон.

Рабоце ільнаводаў, пра якую расказала дырэктар ААТ “Віцебскабллён” Таццяна Ярома, далі высокую ацэнку старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў і старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Догель. Лепшыя калектывы і працаўнікі былі ўзнагароджаны. У намінацыі “За лепшыя вынікі на церабленні, прасаванні, перавозцы, пагрузцы і разгрузцы льнотрасты”  дыпломаў і грашовых прэмій удастоены камбайнер ААТ “Камайскі-агра” Віктар Сінкевіч і механізатар ААТ “Пастаўскі льнозавод” Анатолій Кліпа. Механізатар Валерый Пупкевіч, які выцерабіў даўгунец на 176 гектарах  і запрасаваў 304 тоны трасты, узнагаро­джаны Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Адзначаны работнікі прадпрыемства і на раённым свяце. Дырэктар ільнозавода Пётр Скурко ўручыў граматы вядучаму аграному Раісе Гарлачовай,  трактарысту Валерыю Пупкевічу, ва­дзіцелю Антону Спрагоўскаму, токару Івану Мукелю, а таксама трактарыстам Аляксандру Шамовічу і Васілію Корнышаву з ДЭУ-33 і ААТ “Кураполле-агра”, якія,  аказваючы шэфскую дапамогу, вызначыліся на прасаванні трасты.

— На сустрэчы ў аблвыканкаме перад ільнаводамі Віцебшчыны пастаўлена задача пашыраць плошчы пад даўгунец, павялічваць ура­джайнасць і ўжо ў наступным годзе на 10% забяспечыць рост валавой вытворчасці трасты, — адзначыў дырэктар ільнозавода П. І. Скурко. —  Задача вельмі актуальная і для нашага прадпрыемства. Для поўнай яго загрузкі трэба мець не менш за 10 тысяч тон сыравіны. Будзем удасканальваць работу ўласнага механізаванага атрада. Адначасова трэба пашыраць і сыравінную зону з ліку гаспадарак суседніх раёнаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.