Імянная стыпендыятка

Общество

Марыя Сеганкевіч — выпускніца Варапаеўскай сярэдняй школы, цяпер студэнтка 4 курса Наваполацкага музычнага каледжа. Нядаўна за поспехі ў вучобе і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці Віцебскі абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму прысудзіў таленавітай дзяўчыне імянную стыпендыю.

Першыя крокі ў музыцы Марыя рабіла з дапамогай мамы Ірыны Гетнікавай, якая выкладае вакал і сальфеджыа ў Варапаеўскай школе мастацтваў. Ігры на фартэпіяна дачку вучыла з дзіцячага садка, давала ўрокі вакалу. Марыя неаднаразова выступала на сцэне раённага Дома культуры, без яе ўдзелу не абыходзіліся святы ў Варапаеве і навакольных вёсках. Музыка стала неад’емнай часткай жыцця дзяўчыны, і яна паступіла ў той жа каледж, які ў свой час закончыла мама. Актыўна ўлілася ў жыццё навучальнай установы, ­удзельнічала ў шматлікіх конкурсах і з кожнага вярталася пераможцай у якой-небудзь намінацыі. Толькі сёлета сабрала залаты ўраджай на такіх міжнародных фестывалях, як “Вясёлка над Віцебскам”, «Avanti», «Славянскі карагод».

Дзяўчына плануе і ў далейшым удзельнічаць у конкурсах. Пажадаем ёй поспехаў і перамог.

Анна АНІШКЕВІЧ. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.