Каму ўручыць медаль?

Общество

saboeviezaslugi_5

16 лістапада бягучага года на электронны адрас Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта прыйшло пісьмо з Рэспублікі Крым. Намеснік кіраўніка Крымскай рэспубліканскай пошукава-патрыятычнай асацыяцыі грамадскіх арганізацый “Айчына” Наталля Юр’еўна Дзюба паведамляе, што пошукаўцамі знойдзена ўзнагарода — медаль “За баявыя заслугі”, якой удастоены Іван Максімавіч Гарбуз, 1919 года нараджэння, ураджэнец Палтаўскай вобласці, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Па даных Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, у 1947 годзе І. М. Гарбуз пражываў у Паставах і працаваў поварам у псіхіятрычнай бальніцы.

Крымчане жадаюць перадаць баявую ўзнагароду нашчадкам воіна і просяць адшукаць іх. Вельмі спадзяёмся, што хтосьці з іх прачытае гэтыя радкі і патэлефануе ці напіша ў рэдакцыю на паштовы або электронны адрас. А можа, хто працаваў або жыў побач з Іванам Максімавічам і ведае, дзе шукаць блізкіх яму людзей? Будзем удзячны за любыя звесткі і абавязкова перададзім іх пошукаўцам з Рэспублікі Крым, каб яны змаглі ўручыць медаль нашчадкам Івана Максімавіча Гарбуза.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.