Наша газета


Эльвіра Францаўна Сітнікава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1:

— Раённую газету чытаю даўно, можна сказаць, з дзяцінства, а асабліва актыўна — з 1984 года, калі па накіраванні прыехала працаваць у раён пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава. Прыемна бачыць на старонках выдання аповеды пра знаёмых, землякоў — тых, хто калісьці ішоў па жыцці побач, з кім разам вучыліся. Матэрыялы, якія асабліва кранаюць, выразаю і збіраю ў папкі.  Цяпер ужо маю цэлы архіў. Іншы раз зажуруся — вазьму і перачытаю ўсё, і гэта супакойвае.

Дарэчы, і дачка, калі жыла з намі, таксама любіла раёнку, знаходзіла ў ёй патрэбную інфармацыю. Зараз яна за мяжой і з газетай знаёміцца на сайце. Я пастаянна раю старшакласнікам сябраваць з “Пастаўскім краем”, каб ведаць пра ўсе падзеі ў раёне, яго гісторыю і сучаснасць.

Не прапускаю матэрыялы пад рубрыкамі “Духоўнасць”, “Людзі вёскі”, “Ад сэрца”, цікаўлюся публікацыямі на тэму адукацыі і школы. Газету любіла, калі яна выходзіла ўсяго на чатырох старонках, цяпер — тым больш, бо і аб’­ём, і дызайн змяніліся ў лепшы бок. Таму і выпісваю заўсёды.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.