Наша газета


img_9936

Вікторыя СМЯТАНКА, вучаніца пастаўскай СШ №4:

— Раённую газету памятаю з маленства — яе заўсёды выпісвалі мае бацькі. Малую мяне цікавілі толькі фотаздымкі. Ну а зараз “Пастаўскі край” прыцягвае ўвагу многім. Па-першае, ён істотна папрыгажэў — частка старонак выходзіць у поўным колеры. Па-другое, стаў вельмі змястоўным. Мяне як вучаніцу ваенна-патрыятычнага класа асабліва цікавяць матэрыялы пра паграніч­нікаў, якія стаяць на варце рубяжоў Айчыны, а таксама пра дзейнасць 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Адметна, што ў газеце шмат матэрыялаў на маладзёжную тэматыку. З іх даведваюся пра поспехі і дасягненні сваіх равеснікаў, іх таленты, захапленні, цікавыя мерапрыемствы. Пачала і сама пісаць у раёнку, і мне гэта падабаецца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.