Незабыўнае падарожжа

Образование

Нядаўна вучні Варапаеўскай і Гуцкай школ пабывалі на экскурсіі па маршруце “Раўбічы — Строчыцы — Мінск”. Спачатку наведалі спартыўны комплекс у Раўбічах, дзе трэніруюцца алімпійскія чэмпіёны і параалімпійцы, удасканальваюць сваё майстэрства біятланісты з розных краін. Мы ўбачылі хакейныя і футбольныя палі, тэнісныя корты, паназіралі за тым, як трэніруюцца прафесійныя спартсмены.

А далей наш шлях праходзіў праз Строчыцы. Гэта вёска ў стылі XVIII стагоддзя. Мы мелі магчымасць паглядзець, як жылі нашы далёкія продкі, якой была ў той час сялянская хата ў розных рэгіёнах Беларусі. У Строчыцах пабачылі ўніяцкую царкву, азнаё­мілі­ся з народнымі рамёствамі, прынялі ўдзел у фальклорных абрадах, конкурсах.

Наступны прыпынак — “Мінск-Арэна”. Уразілі памеры спартыўнага комплексу, веладром, канькабежныя дарожкі. Многія з нас з задавальненнем займаюцца рознымі відамі спорту, таму з захапленнем назіралі за спартыўнымі спаборніцтвамі.

Час праляцеў непрыкметна. Вярталіся дадому з цудоўным настроем. Дзякуй арганізатарам экскурсіі за тое, што яны  паклапа­ціліся  пра  камфорт і цудоўнае інфармацыйнае  афармленне  паездкі. Ва ўсіх засталіся прыемныя ўспаміны. Хочацца спадзявацца, што наперадзе чакаюць  новыя падарожжы, бо ў нашай Беларусі шмат цікавых мясцін, у якіх мы яшчэ не былі.

Арцём КУХАЛЬСКІ,

Пётр КАСАРЭЎСКІ,

 вучні 10 класа Гуцкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.