Пачалі з шашак


Чарговая спартакіяда сярод работнікаў адукацыі раёна стартавала 4 лістапада. Па традыцыі першы від спаборніцтваў па шашках-64 быў прадстаўнічым: у памяшканні СШ №2 сабралася 14 каманд. Турнір праходзіў у пяць тураў па швейцарскай сістэме. Галоўнай адметнасцю было выдатнае выступленне амаль усіх сельскіх школ, якія значна пераўзышлі гарадскія. Як заўсёды, вострая барацьба разгарнулася за прызавыя месцы. Дзякуючы стабільнай гульні на працягу ўсяго турніру і бліскучай перамозе з лікам 6:0 у апошнім туры, першае месца ўпэўнена заняла каманда Андронаўскай БШ (Іван Цітовіч, Юрый Катовіч, Святлана Спісок). Пераможцы значна апярэдзілі вялікую колькасць каманд, якія паказалі прыкладна аднолькавыя вынікі. Таму давялося падлічваць каэфіцыент. Лепшым ён аказаўся ў каманды СШ №2 (Іван Троцкі, Юрый Копасаў, Наталля Сіманько). Трэцяе месца заняла каманда Варапаеўскай СШ (Вайцех Сямашка, Наталля Юрэвіч, Алена Болт). Акрамя лідараў, змястоўную гульню прадэманстравалі каманды з Дунілавіч, Камай, Муляраў, Навасёлак і СШ №4.

Пераможцы турніру ўзнагароджаны прызамі раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі.

І. ТРОЦКІ, галоўны суддзя спаборніцтваў.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.