Прэзідэнты дзвюх краін абмеркавалі шэраг пытанняў

Местная власть

Уладзімір Пуцін, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Пуцін, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Расія не ізаляваны ад сусветных крызісаў і вымушаны сумесна аператыўна рэагаваць на іх. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада ў Крамлі на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што цяпер даволі бурны      час, калі то з аднаго, то з другога боку навальваюцца розныя крызі­сы. «Мы не ізаляваны ад гэтага. Ёсць аператыўныя пытанні, якія мы павінны хутка вырашаць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што разам з Уладзімірам Пуціным яны прымуць пра­вільныя рашэнні.

Беларусь застаецца найважнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Расіі, запэўніў Уладзімір Пуцін. Ён канстатаваў, што ў мінулым годзе адбылося зніжэнне беларуска-ра­сійскага тавараабароту. «Але гэта ўсё часова», — перакананы Прэзідэнт Расіі. Залогам пераадолення цяжкасцей, на яго думку, служаць створаныя паміж Беларуссю і Расіяй механізмы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Паміж дзвюма краінамі назіраецца рост узаемных інвестыцый, пашыраюцца кааперацыйныя сувязі. Усё гэта перадумовы для таго, каб рухацца далей.

А пачаўся рабочы візіт Прэзідэнта Беларусі ў ра­сійскую сталіцу з прыемнай нагоды. У храме Хрыста Збавіцеля Аляксандр Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным удзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які напярэдадні адзначыў 70-годдзе.

Віншуючы Патрыярха не толькі ад сябе, але і ад беларускага народа, у якасці падарунка Аляксандр Лукашэнка паднёс юбіляру Слуцкі пояс і карціну, на якой намаляваны Свята-Нікольскі гарнізонны сабор у Брэсце.

Выступаючы на ўрачыстай цырымоніі віншавання Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Прэзідэнт адзначыў уклад прадстаяцеля ва ўмацаванне духоўнага адзінства Беларусі і Расіі, заснаванага на такіх хрысціянскіх каштоўнасцях, як міралюбнасць, узаемадапамога, гуманізм і справядлівасць.

«Сёння ваша служэнне на пасадзе прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы накіравана на захаванне маральных пачаткаў жыцця грамадства, духоўных і культурных традыцый нашага праваслаўя, выхаванне падрастаючага пакалення, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Патрыяршаства — гэта найцяжэйшая штодзённая праца і каласальны цяжар адказнасці. Вера, мудрасць, стойкасць і сіла духу дапамагаюць вам у выкананні высакароднай місіі.

Дзякуючы вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі Царква іграе важную ролю ў падтрыманні згоды ў грамадстве, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, захаванні міру і стабільнасці на планеце».

Паводле слоў Прэзідэнта, працай і малітвамі Патрыярха Кірыла Руская праваслаўная царква прадаўжае развівацца і ўмацоў­вацца ў сваёй велічы, займаючы дастойнае месца ў хрысціянскім свеце. Пры гэтым асаблівая ўвага ўдзяляецца адзінству РПЦ. «Сёння, калі ў свеце войны, рэлігійныя і міжнацыянальныя канфлікты, асаблівым сэнсам напаўняюцца словы прападобнага Сергія Раданежскага «Яднаннем і любоўю выратуемся». Дзякуючы вашай актыўнай жыццёвай пазіцыі Царква адыгрывае важную ролю ў падтрыманні згоды ў грамадстве, дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі, захаванні міру і стабільнасці на планеце», — сказаў беларускі лідар.

Паводле БелТА.

Фота Андрэя Стасевіча, БелТА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.