Рупяцца на любой рабоце

Общество

img_6970

Пётр Аляксандравіч Урбановіч і Аляксандр Фаміч Тамілін з ААТ “Янавіца-агра” — патомныя хлебаробы. На якой толькі тэхніцы ім ні даводзілася працаваць! А сутнасць заставалася тая ж — шчыраваць на роднай зямлі.

Кіраўніцтва гаспадаркі абодвух механізатараў лічыць апорай у любой рабоце. Цяпер большасць часу яны праводзяць на “Амкадорах”. Пётр Урбановіч перасеў на гэту тэхніку нядаўна. Доўгі час працаваў вадзіцелем. У мінулым годзе яго прозвішча значылася сярод тысячнікаў раёна на перавозцы зерня. Але ўзніклі праблемы са здароўем, таму вымушаны быў развітацца з аўтамабілем. Сёлета доўгі час трамбаваў зялёную ма­су ў сянажных ямах, цяпер задзейнічаны на зерняскладзе.

 Кожны кавалачак янавіцкай зямлі добра знаёмы і Аляксандру Таміліну. Летам на КВК-800 займаецца нарыхтоўкай травяністых кармоў, восенню — уборкай кукурузы. А падчас жніва шчыруе на камбайне. Хапае спраў і на “Амкадоры”: пагрузка кармоў з сянажных ям, збожжа на зерняскладзе, гною з фермаў.

— Абодва механізатары працавітыя, безадмоўныя, — гаварыў дырэктар ААТ “Янавіца-агра” Андрэй Эдуардавіч Кажурна, — берагуць тэхніку, стараюцца на любой рабоце.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.