Са святам!

Местная власть Общество

1-1

Паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Сфера вашай дзейнасці з’яўляецца адным з важнейшых складальнікаў эканомікі раёна. Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў, механізатараў, спецыялістаў, работнікаў фермерскіх гаспадарак, прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці залежаць харчовая бяспека Пастаўшчыны, дабрыбыт яе жыхароў. Найбольшы ўклад у агульныя набыткі раёна ўносяць калектывы адкрытых акцыянерных таварыстваў  “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Кураполле-агра”, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра” і шэрага іншых сельгас­прадпрыемстваў, малаказавода.

Нягледзячы на тое, што  хлебаробаў вельмі часта выпрабоўвае на вынослівасць надвор’е, яны супрацьпастаўляюць цяжкасцям высокі прафесіяналізм, вытрымку, мэтанакіраванасць. Сёлета ў раёне валавы збор зерня склаў 53 000 тон пры сярэдняй ураджайнасці 30,4 цэнтнера з гектара. Больш нарыхтавана травяністых кармоў, ільнотрасты. Узраслі валавая вытворчасць і рэалізацыя малака і мяса.

 Жадаем вам, шаноўныя работнікі ўсіх галін аграпрамысловага комплексу і прадпрыемстваў перапрацоўчай галіны, ветэраны працы, моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, прафесійных поспехаў!

В. ГУТАРАЎ, старшыня

раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня

раённага Савета дэпутатаў.

 

Паважаныя вяскоўцы, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, ветэраны працы!

Шчыра віншуем з прафесійным святам!

Праца селяніна ва ўсе часы была нялёгкай, таму і адносіліся да яго з асаблівай павагай і гонарам. Прыродная мудрасць і гаспадарлівыя адносіны да зямлі вызначаюць працаўнікоў вёскі і сёння. Шмат сіл і цярпення трэба затраціць, каб вырасціць і спарадкаваць ураджай. Сваёй працай на палях і фермах вы робіце багацейшай Пастаўшчыну.

Жадаем высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор’я, здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай ваша жыццё напаўняюць аптымізм, вера, надзея!

Упраўленне сельскай гаспадаркі

і харчавання райвыканкама.

Райкам прафсаюза работнікаў АПК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.