Створаны арганізацыйны камітэт


Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Полацку Віцебскай вобласці 3 верасня 2017 года. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 894 ад 1 лістапада 2016 года, размешчанай на сайце ўрада.

Згодна з дакументам, фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правя­дзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.

Узначаліла арганізацыйны камітэт намеснік Прэм’­ер-міністра Наталля Качанава. Намеснікамі старшыні арганізацыйнага камітэта сталі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

У склад арганізацыйнага камітэта ўвайшлі таксама кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, спорту і турызму, прадстаўнікі іншых міністэрстваў, ведамстваў і арганізацыйных структур.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.