У вобласці — першыя

Спорт

IMG_3448

Каманда юнакоў 2002-2003 гадоў нараджэння завяршыла першы круг першынства Віцебскай вобласці па футболе ў групе “Б” сярод каманд ДЮСШ і СДЮШАР. Спаборніцтвы праводзяцца па раскладзе “Восень-2016” і “Вясна-2017”. Па выніках першага круга юныя пастаўчане ў турнірнай табліцы першыя, у іх актыве 16 ачкоў (5 перамог і нічыя), розніца забітых і прапушчаных мячоў — 19:1. На другім месцы футбалісты з Гарадка (13 ачкоў), на трэцім — каманда ДЮСШ з Міёр (8). Наступныя месцы займаюць ФК “Нафтан” г. Наваполацка і ДЮСШ г. Полацка (па 7 ачкоў), каманды Ушач і Верхнядзвінска (па 3 ачкі). У спісе лепшых бамбардзіраў лідзіруе нападаючы пастаўчан Герман Чалей, які ў шасці матчах забіў 8 галоў.

Футбольны сезон завершаны, наперадзе — адпачынак і падрыхтоўка да новых спаборніцтваў.

В. ГРАНТОЎСКІ,

 трэнер каманды.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.