У вучнёўскай прафарганізацыі — папаўненне

Общество

Навучэнцы групы 1-ТМ пасля ўручэння прафсаюзных білетаў.
Навучэнцы групы 1-ТМ пасля ўручэння прафсаюзных білетаў.

17 лістапада ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы прайшла акцыя «Ты вступил в профсоюз? Молодец! Своей судьбы ты стал кузнец!»

У клубе навучальнай установы прысутнічала пераважная большасць навучэнцаў, педагогаў і майстроў. Звяртаючыся да іх, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Герасіменка нагадаў, што ў каледжы дзейнічаюць дзве пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі — настаўніцкая і вучнёўская. Апошнюю, як правіла, папаўняюць першакурснікі, якія з цягам часу становяцца паўнацэннымі членамі вялікага вучнёўскага калектыву. У гэтым ім дапамагае і членства ў прафсаюзнай арганізацыі, якое найперш гарантуе абарону сацыяльна-працоўных правоў і інтарэсаў навучэнцаў.

Старшыня вучнёўскага прафкамітэта Анастасія Краўчанка пералічыла перавагі членаў прафсаюза, замацаваныя ў пагадненні паміж адміністрацыяй каледжа і прафкамітэтам навучэнцаў. Яны гарантуюць атрыманне ўсіх прадугледжаных сацыяльна-эканамічных норм і  льгот, у тым ліку па пытаннях засялення ў інтэрнат, разгляду  індывідуальных працоўных спрэчак, памеру стыпендыі і своечасовай яе выплаты, аказання матэрыяльнай дапамогі ў выпадку ўзнікнення цяжкіх жыццёвых абставін і шэрага іншых. Члены прафсаюза каледжа маюць права па любых пытаннях звяртацца ў прафкамітэт па месцы вучобы або ў любы іншы вышэйстаячы прафсаюзны орган, актыўна абмяркоўваць праблемы на сходах, уносіць свае прапановы па іх вырашэнні і г. д.

Першымі ў гэтым навучальным годзе папоўнілі вучнёўскую прафсаюзную арганізацыю навучэнцы групы 1-ТМ, якім ва ўрачыстай абстаноўцы і былі ўручаны прафсаюзныя білеты. За чатыры гады вучобы юнакі атрымаюць агульную сярэднюю адукацыю і спецыяльнасць “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў”.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.