УАЗ «Патрыёт» папоўніў аўтапарк РАУС


img_9595

З першага лістапада вуліцы райцэнтра пачаў патруляваць новы спецыялізаваны аўтамабіль «УАЗ «Патрыёт». У распараджэнне раённага аддзела ўнутраных спраў ён паступіў з упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Машына абсталявана святлогукавой сігналізацыяй, у тым ліку дадатковай, якая спрацоў­вае пры спробе адкрыць заднія дзверы, спецыяльным адсекам для перавозкі затрыманых. Да базавай камплектацыі спецтэхнікі дададзены прыемныя бонусы — кандыцыянер, падаграванне сядзенняў, люстэркаў і іншыя. На корпус аўтамабіля нанесена колераграфічная афарбоўка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і бартавыя нумары. Новы аўтамабіль замацаваны за старшым прапаршчыкам Аляксандрам Лабуцем і прапаршчыкам Андрэем Палоннікам (на здымку).

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.