Удзячны ўсім, хто пастараўся

Общество

Напярэдадні Дня Усіх Святых на тэрыторыі Лынтупскага сельсавета праведзена значная работа па добраўпарадкаванні могілак. Актыўны ўдзел у гэтай справе прынялі жыхары гарадскога пасёлка, іх родныя, якія пражываюць у іншых населеных пунктах, у тым ліку і ў суседняй Літве. Яны аздобілі магілы кветкамі, паставілі лампадкі.

Удзячны ўсім, хто пастараўся. Асаблівыя словы хочацца адрасаваць валанцёру Івану Аляксандравічу Валуевічу, які арганізаваў работу па добраўпарадкаванні пад’езда да лынтупскіх могілак, а таксама дырэктару ААТ “Блакітныя азёры-агра” Валянціну Казіміравічу Грэську і дырэктару прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Лынтупы” Казіміру Станіслававічу Савічу — мена­віта яны прадаставілі транспарт  і аказалі пасільную матэрыяльную дапамогу для правядзення работ.

А. МАКАРАНКА, старшыня

Лынтупскага сельскага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.