Уносяць важкі ўклад


015

Не з лепшымі вынікамі завяршае сёлетні год калектыў сельскагаспадарчага падраздзялення райаграсэрвісу. Горш урадзілі зерневыя і зернебабовыя, кармавыя культуры. Але што датычыць механізатараў, то яны стараліся, не лічыліся з часам. Як і раней, важкі ўклад у правядзенне розных сельскагаспадарчых работ уносяць браты Дзмітрый і Анатолій Салаўі. А найбольшай выпрацоўкі яны дабіліся на ворыве і падрыхтоўцы глебы да сяўбы, касьбе траў. Хапае клопатаў у полі і ў механізатараў Часлава Пяткоўскага, Ігара Аношкі. Прызнаннем іх руплівасці стала запрашэнне на раённы сход з нагоды прафесійнага свята, які нядаўна адбыўся ў Паставах.

На здымку: Ігар Аношка, Часлаў Пяткоўскі, Дзмітрый і Анатолій Салаўі.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.