Уручаны Падзякі


Гэтай восенню ў аграгарадку Кураполле ўшаноўвалі камбайнераў, вадзіцеляў і механізатараў, якія вызначыліся на нарыхтоўцы кармоў і ўборцы ўраджаю зерневых. З цікавай музычнай праграмай перад вяскоўцамі выступілі духавы аркестр і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай групы. Удзельнікаў жніва, кіраўніцтва гаспадаркі і ўсіх прысутных вітаў палкоўнік, намеснік начальніка пагранічнай групы па ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Станіслававіч Ляшэвіч.

— Курапольцы не толькі ўмеюць працаваць, вырошчваць добрыя ўраджаі, але і знаходзяць час для аказання дапамогі органам пагранічнай службы, — адзначыў галоўны ідыёлаг смаргонскіх пагранічнікаў.

— Сёння мне выпала ганаровая місія.  З задавальненнем уручаю Падзякі начальніка пагранічнай групы старшыні Курапольскага сельскага Савета Мікалаю Мікалаевічу Яльчыку, дырэктару ААТ “Кураполле-агра” Віктару Аляксандравічу Пяткевічу і ўчастковаму інспектару райаддзела ўнутраных спраў Вадзіму Сяргеевічу Каламійцу.

Актыўнае ўзаемадзеянне насельніцтва з пагранічнікамі дае добрыя вынікі. Сёлета на ўчастку адказнасці Смаргонскай пагранічнай групы ўжо затрымана і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 37 парушальнікаў пагранічнага рэжыму і каля 30 парушальнікаў Дзяржаўнай граніцы.

На здымку: Д. С. Ляшэвіч уручае Падзяку М. М. Яльчыку.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.