Узнагароджаны дыпломамі і падарункамі


64918

За дзевяць месяцаў у сельгаспрадпрыемствах раёна атрымана 35181 тона малака, што складае 102,1% да адпаведнага перыяду мінулага года. Сярэдні надой ад каровы ўзрос на 124 кг і склаў 2997 кілаграмаў. Асноўны прырост вытворчасці валавой прадукцыі і прадукцыйнасці жывёлы адбыўся ў летне-пашавы перыяд. На працягу яго было арганізавана працоўнае спабор­ніцтва сярод аператараў машыннага даення. Нядаўна пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі сельгаспрадпрыемстваў падвялі  вынікі і вызначылі па адным  жывёлаводзе, якія не дапусцілі зніжэння надояў і атрымалі  за летне-пашавы перыяд найбольшую колькасць малака ад каровы.

На падставе прадастаўленых матэрыялаў прэзідыум раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу  прызнаў пераможцамі раённага спаборніцтва наступных жывёлаводаў:

з уручэннем дыпломаў І ступені і каштоўных падарункаў: Бука Валянціну Пятроўну, ферма “Лучай” ААТ “Навасёлкі-Лучай”, 3071 кг; Лялека Алену Віктараўну, комплекс ААТ “Кураполле-агра”, 2808 кг;  Валодзька Вераніку Іванаўну, ферма “Целякі” ААТ “Хацілы-агра”, 2588 кг; Буцько Ганну Станіславаўну, ферма “Муляры” ААТ “Камайскі-агра”, 2541 кг;

з уручэннем дыпломаў II ступені і каштоўных падарункаў: Жэйма Валянціну Іосіфаўну, ферма “Палессе” ААТ “Янавіца-агра”, 2405 кг; Альшэўскую Людмілу Васільеўну, ферма  “Шыркі” ААТ “Сцяг Перамогі-агра”, 2324 кг; Раловіч Наталлю Аляксандраўну, ферма “Вайцяхі” ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс”, 2303 кг; Свяцкую Аксану Георгіеўну, ферма “Дунілавічы” СП “Дунілавічы-агра”, 2045 кг;

з уручэннем дыпломаў III ступені і каштоўных падарункаў: Шушкевіч Людмілу Мечыславаўну, ферма “Забалацце” ААТ “Блакітныя азёры-агра”, 1790 кг;. Гудкову Святлану Аляксееўну, філіял па вытворчасці сельгаспрадукцыі АБП “Рассвет Пастаўскі”, 1721 кг;  Жыцкіх Людмілу Тадэвушаўну, ферма “Андроны” ААТ “Андроны”, 1508 кг; Дуброўскую Тэрэсу Альфонсаўну, ферма “Луцк-Казлоўскі” ААТ “Парыж-агра”, 1406 кг; Літвіновіч Алену Іванаўну, ферма “Вярэнькі” ААТ “Вярэнькі-агра”, 1265 кг.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.