“Волаты” супраць “Зорачкі”

Образование

45-6-8

Педагагічныя калектывы нашай і Курапольскай школ асаблівую ўвагу звяртаюць на далучэнне вучняў да здаровага ладу жыцця. Чарговай яркай падзеяй стала цікавая і запамінальная спартландыя. Гарачая барацьба дзвюх каманд разгарнулася ў зале Андронаўскай базавай школы.

Спаборніцтвы пачаліся з прывітання капітанаў. Гонар каманды гаспадароў “Волаты” абараняў артыстычны Кірыл Атрахімовіч, а абаяльная Яна Кухальская была лідарам каманды гасцей “Зорачка”. Потым прайшлі выдатна прадуманыя эстафеты і конкурсы: “Перадача мяча лежачы”, “Хуткасная пераправа”, “Збор грыбоў”, “Страус”, “Скачкі камандай”, “Перанос грузу” і многія іншыя. Балельшчыкі апладысментамі падтрымлівалі і “Волатаў”, і “Зорачку”, якія папераменна паказвалі лепшыя вынікі. Перад камбінаванай эстафетай наперадзе ішлі гаспадары. Яны ж першымі фінішавалі і ў заключным конкурсе. У выніку — 51:47 на карысць “Волатаў”. Але ў рэшце рэшт перамагла дружба.

Ад імя ўсіх удзельнікаў і гледачоў хачу выказаць самыя цёплыя словы ўдзячнасці настаўніцы фізічнай культуры Святлане Сера­фімаўне Спісок, якая ў той вечар здолела стварыць сапраўды святочную атмасферу.

Ю. КАТОВІЧ, настаўнік Андронаўскай ЯСБШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.