Хроніка здарэнняў


Украў кавадла

У адзін з кастрычніцкіх вечароў з двара дома жыхара вуліцы 17 Верасня ў Паставах прапала кавальскае кавадла. Як аказалася, украў яго 27-гадовы сусед пацярпелага, які пражывае па гэтай жа вуліцы ўсяго праз некалькі дамоў і нідзе не працуе. Малады чалавек затрыманы, у адносінах да яго ўзбу­джана крымінальная справа.

Схадзілі ў госці…

30 кастрычніка жыхар Мінска звярнуўся ў РАУС з заявай аб прапажы грошай з дачнага дома ў вёсцы Заброддзе. Устаноўлена, што напярэдадні ў гасцях у мінчаніна знаходзіўся 20-гадовы мясцовы жыхар. Ён і выцягнуў з курткі, якая вісела ў пакоі, некалькі дзясяткаў беларускіх рублёў.

Адваротны выпадак адбыўся 13 кастрычніка па вуліцы Станкевіча ў Паставах. Тут 30-гадовая гаспадыня кватэры ўкрала з сумачкі сваёй госці 200 долараў ЗША. Укра­дзенае канфіскавана, злодзеяў чакае суд.

Кваліфікавана як угон

Наўрад ці думаў 40-гадовы жыхар вёскі Русакі, што яго выхадку прадстаўнікі закону расцэняць як угон транспартнага сродку. У апошні дзень верасня ён распіваў у сябе дома спіртное з суседам, які прыехаў на ўласным аўтамабілі з Пастаў на дачу. Пасля застолля гараджанін заснуў, а сабутэльнік, узяўшы ключы ад яго “Фольксвагена”, вырашыў пакатацца па Русаках. І хоць аўто вярнуў уладальніку яшчэ да прыезду супрацоўнікаў міліцыі, пазбегнуць узбу­джэння крымінальнай справы не ўдалося.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.