Хто аднавіўу прыстанак веры

Духовность

Пра тое, што мягунская капліца, якая знаходзіцца на мясцовых могілках, мае багатую гісторыю, ведаюць усе вяскоўцы. Але да 1989 года яна была ў заняпа­дзе. І менавіта па ініцыятыве і намаганнямі тагачасных ксяндза Яна Шуткевіча і старшыні калгаса імя Кірава Паўла Мікалаевіча Лысёнка з удзелам парафіян капліцу аднавілі.

З таго часу амаль кожную нядзелю ўдзячныя вернікі збіраюцца тут на малітву. Па традыцыі святая Імша адбылася і 1 лістапада — у Дзень Усіх Святых. Пробашч камайскага касцёла ксёндз Яцэк Хутман асвяціў магілы памерлых. Адметнасць сёлетняй падзеі ў тым, што была ажыццёўлена ідэя святара ўвекавечыць памяць тых, хто пастараўся, каб аднавіць прыстанак веры. У прысутнасці вернікаў, родных П. М. Лысёнка — яго брата Мікалая Мікалаевіча, жонкі Марыі Сяргееўны, дачкі Марыны і сына Аляксандра і іх сем’яў была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Ксёндз Ян Шуткевіч не змог прыехаць па стане здароўя.

Да прысутных з удзячнасцю і заклікам шанаваць гісторыю, веру і памяць звярнуўся ксёндз Яцэк. А дачка Паўла Мікалаевіча Лысёнка Марына Нагановіч узгадала бацьку, які шмат гадоў таму дачасна пайшоў з жыцця, і  ксяндза Яна Шуткевіча, падзякавала ўсім, хто прыйшоў і хто іх памятае.

В. АНДРУШКЕВІЧ, в. Мягуны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.