Як справы, жывёлаводы?


Гэты здымак аператара машыннага даення кароў фермы “Вайцяхі” райаграсэрвісу Наталлі Аляксандраўны Раловіч быў зроблены напрыканцы лета. Жанчына лідзіравала па надоях малака ад каровы. Не ўступае яна першынства і цяпер. За дзевяць месяцаў валавы надой склаў 103 тоны, а сярэдні ад каровы — 3131 кілаграм малака. Сёлета Н. А. Раловіч, як і іншыя аператары фермы, сярод лепшых у раёне.

За дзевяць месяцаў у ААТ “Навасёлкі-Лучай” вырашчана і рэалізавана адпаведна 1169 і 948 тон ялавічыны і свініны, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйной рагатай жывёлы  склала 686 грамаў. Гэта самыя высокія паказчыкі ў раёне. Яны — вынік паўсядзённай  добрасумленнай працы аператараў, у тым ліку Ніны Сяргееўны Хоміч, якая даглядае жывёлу на дарошчванні.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.