З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Общество

Дарагія пастаўчане!

 Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Амаль стагоддзе мінула з той даты, якая не страчвае свайго значэння як знамянальная падзея сусветнай гісторыі. Бясплатныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны рабочы дзень, ліквідацыя каставых прывілей і роўнасць грамадзянскіх правоў — гэтыя і іншыя заваёвы той пары цяпер успрымаюцца як неад’емныя і цалкам натуральныя даброты.

Мы адзіныя ў сваіх памкненнях  зрабіць родную краіну моцнай і квітнеючай, а жыццё яе грамадзян — забяспечаным і шчаслівым. Наша Пастаўшчына мае інтэлектуальны і эканамічны патэнцыялы для паспяховага  вырашэння гэтых задач.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.