З мэтай наладжвання супрацоўніцтва


60893031

У рамках супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з Лодзінскім ваяводствам  Рэспублікі Польшча на мінулым тыдні Паставы наведала дэлегацыя горада Ленчыцы ў складзе мэра Кшыштафа Ліпінскага, упаўнаважанага ў справах мэра Якуба Мацея Пяткевіча, начальніка аддзела маркетынгу, адукацыі, культуры і спорту г. Ленчыцы Віялеты Ганны Стэфаняк, інспектара аддзела замежнага супрацоўніцтва ўпраўлення маршала Лодзінскага ваяводства Міхаіла Пятраніка, прадстаўнікоў Лодзінскага агенцтва рэгіянальнага развіцця і тэкстыльнай прамысловасці.

Адбылася дзелавая сустрэча польскай дэлегацыі з кіраўніком раёна В. С. Гутаравым. Затым у суправаджэнні намесніка старшыні райвыканкама І. І. Несцяронак замежныя госці азнаёміліся з работай ААТ “Паставымэбля” і УП “Завод Беліт”, наведалі спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”, пабывалі на экскурсіі ў Камаях, азнаёміліся з экспазіцыямі раённага краязнаўчага музея.

Плануецца, што ў першым квартале 2017 года паміж Паставамі і польскім горадам Ленчыцы будзе заключаны дагавор аб пабрацімстве з мэтай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў культурнай і гандлёва-эканамічнай сферах.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.