“З верай, надзеяй, любоўю”


84_big

Пад такой назвай Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць дабрачынны праект. Да яго заключнага этапа, які адбудзецца 2 снежня, рыхтуюцца сумесныя  нумары мастацкай самадзейнасці з удзелам творчага калектыву “Заранка”, ансамбля “Гуцкія музыкі”, грамадскага аб’яднання “БелТІЗ”,  Дунілавіцкага дома-інтэрната,  а таксама выстава творчых работ. Будуць арганізаваны майстар-класы па вырабе букетаў з цукерак у тэхніцы світ-дызайну, пляценні з газетных трубачак, выпальванні па дрэве. Прыняць удзел у рэалізацыі праекта закліканы валанцёры.

Наш салон “Міласэрнасць” вядзе  работу ў працоўных калектывах па дабрачынным зборы грашовых сродкаў, рэчаў, цацак, абутку і адзення былых ва ўжытку для малазабяспечаных інвалідаў і дзяцей-інвалідаў. Заклікаем усіх жадаючых  прыняць удзел у праекце. Рэчы і падарункі прымаюцца па адрасе: г. Паставы, вул. Савецкая, д. 3. Пры неабходнасці забраць рэчы цэнтр можа  сваім транспартам. Тэлефоны для даведак: 2-40-70,  2-40-64.

Пастаўскі ТЦСАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.