Загінула сям’я


6 лістапада каля 12 гадзін 20 хвілін на 130-ым кіламетры аўтадарогі Полацк—Глыбокае—граніца Літвы, паблізу вёскі Лукашова, адбылася страшная аварыя, якая забрала жыцці адразу трох чалавек. Аўтамабіль “Рэно-Лагуна”, які рухаўся ў бок Пастаў, з-за няправільна выбранай вадзі­целем скорасці  руху ў неспрыяльных умовах надвор’я пайшоў у некіруемы занос, выехаў на паласу сустрэчнага руху і лоб у лоб сутыкнуўся з грузавіком “Івека”. У выніку дарожна-транспартнага здарэння 22-гадовы вадзіцель, яго 17-гадовая сястра (абое — студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта) і іх 43-гадовая маці (яна — жыхарка Докшыц) загінулі на месцы.

Просьба да відавочцаў, якія сталі сведкамі аварыі або валодаюць нейкімі звесткамі з месца здарэння, патэлефанаваць у Пастаўскі РАСК на адзін з нумароў: 2-77-45, 2-77-50 або 2-77-47.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.