Закупкі — справа важная


Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Іванаўна Несцяронак, прадстаўнік Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн” Дзмітрый Віктаравіч Рудэнка і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Павел Тадэвушавіч Казакевіч.
Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Іванаўна Несцяронак, прадстаўнік Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн” Дзмітрый Віктаравіч Рудэнка і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Павел Тадэвушавіч Казакевіч.

23 лістапада ў вялікай зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў семінар па пытаннях арганізацыі і правядзення дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Каардынатарамі мерапрыемства былі аддзел эканомікі райвыканкама і спецыялісты Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн”. У яго рабоце прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ірына Іванаўна Несцяронак.

— Лагістыка — адна з самых важных і складаных галін, якая забяспечвае патрэбнасці ў матэрыялах, камплектуючых, розных таварах, — гаварыў прадстаўнік  Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн” Дзмітрый Віктаравіч Рудэнка. —  Звычайна гэтымі пытаннямі займаецца менеджар па закупках. Ад яго кампетэнтнасці ў многім залежыць бесперабойная работа вытворчасці. На семінары разгледжана некалькі тэм: парадак рэгулявання дзяржаўных закупак; канкурэнтныя працэдуры; складанне гадавога плана закупак; правілы запаўнення розных форм заявак; правя­дзенне маркетынгавых даследаванняў рынку тавараў; тэрміны падрыхтоўкі і падачы прапаноў, праектаў дагавора; патрабаванні да пастаўшчыкоў, крытэрыі ацэнкі іх прапаноў.

— У апошні час у галіне арганізацыі і правядзення працэдур закупак у нашай краіне адбыліся важныя змены, — гаварыла намеснік старшыні райвыканкама Ірына Іванаўна Несцяронак. — Таму гэты семінар лічу карысным для прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых адкрытых акцыянерных таварыстваў, устаноў і арганізацый. Падчас заняткаў яны мелі магчымасць азнаё­міцца з дакументамі, якія рэгулююць працэдуры закупак, даведацца пра тэрміны падрыхтоўкі і падачы прапаноў, пачуць пра тыповыя памылкі пры аргані­зацыі і правядзенні закупак і многае іншае.

Удзельнікі семінара даведаліся пра арганізацыю работы службы забеспячэння, набылі навыкі распрацоўкі неабходных дакументаў, складання гадавых планаў дзяржаўных закупак, пачулі пра метады разлікаў, аналізу ўмоў і планіроўкі закупачна-забеспячэнскай дзейнасці, каардынацыі сваіх дзеянняў пры рабоце з пастаўшчыкамі.

Семінар прайшоў у форме кансультацыі-практыкуму. Рэкамендацыі па прымяненні пачутага на практыцы ва ўмовах рэальнага жыцця з яго форс-мажорамі і нечаканасцямі, напэўна, не раз спатрэбяцца ў дзейнасці менеджараў, юрыстаў. Валоданне неабходнымі ведамі дапаможа пазбегнуць крызісных сітуацый, якія звязаны з пастаўкамі сыравіны і матэрыялаў. 

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.