Заступніца наша нябесная

Духовность

Вытанчана-далікатны твар Найчысцейшай Панны, схілены ў незямным павароце, выклікае цёплую радасць, змешаную з трапяткім хваляваннем. Здаецца, ад абраза Маці Божай Вастрабрамскай ліецца нябеснае святло, вочы напаўняюцца слязамі ўдзячнасці і захаплення, а калені не адчуваюць падлогі. О, гэта цудоўнае імгненне яднання і пакаяння ружанцовай малітвы на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі!

Кожны кастрычніцкі вечар у лынтупскім касцёле адбывалася ўрачыстае набажэнства перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам. Разам з ксяндзом-пробашчам Паўлам Кнурэкам вернікі з любоўю і пашанай маліліся да нябеснай Заступніцы, дзякуючы за літасць і міласэрнасць.

Не ў бляску каштоўных камянёў, не ў дарагіх шатах хадзіла калісьці па зямлі Маці Божая, а басанож. А сэрца Яе, прабітае мячом, сімвалізуючым гора, боль, пакуту і смутак, заўсёды адклікаецца на малітву глыбока веруючага чалавека.

Вялікія скарбы спасылае Пан Езус праз Маці Сваю роду чалавечаму, і ніколі не прыпыняецца Яе ўдзел у нашым жыцці. Аб’яўляюцца ўсё новыя прыклады цудоўнай дапамогі, а сэрцы нашыя, натхнёныя святлом Божай міласэрнасці, умацоўваюцца ў веры, шукаючы шляхі да жыцця вечнага.

З прасветленымі тварамі, з надзеяй і суцяшэннем людзі выходзілі з касцёла, каб зноў вярнуцца туды, таму што ўпэўнены — Маці Божая гатова выслухаць і дапамагчы ўсім, хто просіць аб гэтым.

Нэлла ЛОСЬ, г. п. Лынтупы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.