Жыццявіны


721163

Здароўе — нарасхват

Нядзельны ранак, кірмаш. Праходзячы ўздоўж гандлёвых палатак, спыняюся каля адной з іх — з навагодняй сувенірнай прадукцыяй. Чаго тут толькі няма! І ўсё такое яркае, бліскучае. Заўважыўшы маю цікаўнасць, прадавец хуценька падбягае бліжэй і пачынае прапаноўваць то адзін тавар, то другі, то трэці.

— Рана яшчэ, — спрабую яе перапыніць.

— Якое “рана”?! — не сціхае жанчына і паказвае рознакаляровых пеўнікаў. — Не проста сімвал надыходзячага года, а цацка-магніцік, ды яшчэ з пажаданнямі: на адным — шчасця, на другім — багацця, на трэцім — здароўя, ёсць і з удачай.

Здаюся перад такой рэкламай, цікаўлюся коштам і прашу “са здароўем”. Хвіліна-другая — прадавец разводзіць рукамі:

— Выбачайце, такіх ужо няма, здароўе цяпер нарасхват.

Кажу сабе: “Няпраўда!”

Вяртаючыся з працы прывычным шляхам, заходжу ў краму. Пакупнікоў няшмат. Вось і добра, думаю, не давядзецца доўга стаяць. Але хвілін праз колькі, купіўшы неабходнае, пакідаць магазін не збіраюся. Невялікую гандлёвую залу напаўнялі гукі чароўнай музыкі. І спявак, і словы песні, якую ён выконваў, міжволі вярталі ў маладосць, грэлі цяплом, пяшчотай.

Дзіўна, але раней я чамусьці не прымала такога суправаджэння ні ў супермаркетах, ні ў маленькіх магазінчыках, лічачы, што гэта перашкаджае асноўнай мэце візіту. “Няпраўда, гэта не так!” — кажу сабе і, даслухаўшы песню, выходжу з крамы. Дамоў вярнулася ў прыўзнятым настроі, які, напэўна, і дапамог хутка справіцца з усёй работай, наведаць хворую суседку, пазваніць сваякам…

Г. Цішына.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.