Не расстаюцца з песняй


img_7132

Алена Пятроўна Конанава і Яўгенія Аляксандраўна Чарняўская доўгі час разам працавалі ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Паставымэбля”. Цяпер Яўгенія Аляксандраўна на заслужаным адпачынку, але пры магчымасці сустракаецца з калегай, якая яшчэ запатрабавана на заводзе. Абмяркоўваюць справы сённяшнія, успамінаюць маладосць, калі актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх заводскіх мерапрыемствах.

Песня па-ранейшаму жыве ў іх сэрцах. І таму ветэранкі з задавальненнем спяваюць у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нядаўна прымалі ўдзел у святочным канцэрце, які праходзіў у канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза ў рамках тыдня прафсаюзнай культуры “Народныя таленты табе, Беларусь”.

Фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.