У лідарах гімназія

Образование

79ba02f8b9ead3468c476bf09676d26f

Завяршыўся другі (раённы) этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды школьнікаў. На Пастаўшчыне ён праходзіў 19, 26 лістапада і 3 снежня па 15 вучэбных прадметах.

Месцам правядзення алімпіяды была абрана СШ №1. Усяго ўдзел у спаборніцтве ведаў прынялі 393 навучэнцы з 15 устаноў адукацыі раёна. Вызначаны 173 прызёры, заняўшыя першыя, другія і трэція месцы. Сярод гарадскіх агульнаадукацыйных устаноў найлепшыя вынікі прадэманстравалі гімназія, на рахунку якой 36 дыпломаў, СШ №1 (35 дыпломаў) і СШ №2 (25 дыпломаў). Сярод сельскіх школ пераможцай па колькасці заваяваных узнагарод стала Варапаеўская СШ — у яе 25 прызёраў. На другім месцы з 9 дыпломамі Дунілавіцкая яслі-сад—сярэдняя школа.

Як расказала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. В. Русалоўская, многія навучэнцы ўдзельнічалі ў алімпіядзе па некалькіх прадметах і заваявалі некалькі дыпломаў. Так, прызёрамі па трох вучэбных прадметах прызнаны 7 школьнікаў, па двух прадметах — 28. Зараз усе яны рыхтуюцца да наступнага (абласнога) этапа алімпіяды, які пройдзе з 9 па 13 сту­дзеня. Хто з пастаўчан увойдзе ў склад раённай каманды, стане вядома на наступным тыдні.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.