Зіхаці агнямі, галоўная ёлка!


img_55166 снежня работнікі УП ЖКГ  даставілі і ўстанавілі на галоўнай плошчы горада навагоднюю ёлку.  Сёння лясная госця  зазіхаціць дзясяткамі  агеньчыкаў гірлянды і каляровымі шарамі, а на вершаліне ўспыхне чырвоная пяціканцовая зорка.

Галоўны сімвал Новага года стаў адным з першых святочных атрыбутаў, якія ў бліжэйшы час упрыгожаць раённы цэнтр і будуць радаваць гараджан і гасцей больш чым на працягу месяца. 

— Елку на тэрыторыі Камайскага доследнага лясніцтва ў ваколіцах вёскі Саранчаны прыкмецілі даўно, — расказваў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Мікалай Доўмант. — Параметры 70-гадовага дрэва ўражваюць: яго вышыня складае каля 20 метраў, а вага — больш за 3 тоны.

Вальшчык Часлаў Танана, машыніст аўтакрана Аляксандр Александроў, вадзіцель Генадзій Врублевіч, лесаруб Дзмітрый Мацук.
Вальшчык Часлаў Танана, машыніст аўтакрана Аляксандр Александроў, вадзіцель Генадзій Врублевіч, лесаруб Дзмітрый Мацук.

На працягу 5—7 апошніх гадоў пад кіраўніцтвам майстра Якава Адамовіча галоўную елку спілоўваюць і прывозяць з лесу вальшчык Часлаў Танана, лесаруб Дзмітрый Мацук, машыніст аўтакрана Аляксандр Александроў, вадзіцель Генадзій Врублевіч. Выдатна яны справіліся з гэтым і сёлета.

Як адзначыў вадзіцель Генадзій Врублевіч, самым складаным быў зваротны шлях. Некалькі соцень метраў давялося пераадольваць па незамерзлай глебе па полі. Абышлося без прыгод. А ўвогуле, дарога ў горад заняла каля дзвюх гадзін, бо аўтамашына рухалася ў сярэднім з хуткасцю 50—60 кіламетраў у га­дзіну.

На плошчы “зялёны груз” быў перада­дзены работнікам будаўнічай брыгады і электрыкам, якія ўстанавілі і ўпрыгожылі лясную госцю. У бліжэйшы час у святочнае ўбранне апрануцца ўся плошча Леніна і іншыя тэрыторыі горада, а ў мікрараёнах пятага і шостага гарадкоў, АБП “Рассвет Пастаўскі” і вуліцы Юбілейнай таксама ўспыхнуць агні навагодніх ёлак.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.