Аб прафілактыцы правапарушэнняў

Местная власть

95_big

20 студзеня пад старшынствам  кіраўніка раёна В. С. Гутарава адбылося чарговае адкрытае пася­джэнне раённага выканаўчага камітэта. У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама І. А. Скарыновіч і старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў К. В. Шыёнак.

Абмеркавана пытанне “Аб выніках рэалізацыі ў 2016 годзе патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года “Аб прафілактыцы правапарушэнняў” і Комплекснай праграме па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Пастаўскага раёна на 2017 год”. З дакладам па ім выступілі пракурор раёна А. А.  Козіч і першы намеснік начальніка, начальнік крымінальнай міліцыі раённага аддзела ўнутраных спраў Д. В. Куталёў. Заслуханы тлумачэнні начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. І. Кісяля, дырэктара Пастаўскага дзяржаўнага каледжа М. М. Лысёнка і яго намесніка па выхаваўчай рабоце А. К. Дубовік, старшыні Варапаеўскага сельскага Савета Н. М. Седзюкевіч.

Па абмеркаваным пытанні прынята рашэнне, накіраванае на ўзмацненне работы па прафілактыцы правапарушэнняў, зацверджана комплексная праграма на бягучы год.

На пасяджэнні таксама падведзены вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2016 годзе, па гэтым пытанні далажыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Т. В. Васільчанка.

Фаіна КАСАТКІНА.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.