Аб’яднаў “Віцебскпрам”

Экономика

IMG_4324

Адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Паставымэбля” і “Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат” увайшлі ў склад новай дзяржаўнай камерцыйнай арганізацыі “Віцебскпрам”.

Дзяржаўнае аб’яднанне “Віцебскпрам” зарэгістравана 6 студзеня бягучага года. А да 1 лютага камітэт эканомікі абласнога выканаўчага камітэта зацвердзіць статут новай структуры. Усяго ў яе склад увайшло дзевяць прадпрыемстваў. Гэта, акрамя двух вышэй названых, ААТ “Віцебскаргтэхніка”, “Обальскі керамічны завод”, “Прамкамбінат”, “Праца-Віцебск”, “Чашнікіспецвопратка”, КУП “Ві­цябчанка” і “Верхня­дз­вінскі завод сталярных вырабаў”.

“Віцебскпрам” створаны з мэтай фарміравання ­адзінай сістэмы кіравання прамысловымі прадпрыемствамі вобласці, выканання асноўных паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, паляпшэння вытворчай кааперацыі.

Фаіна КАСАТКІНА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.