Адзначаны лепшыя пакупнікі


Грыгорый Арсенцьевіч Леўкавец (другі злева) з групай самых актыўных пакупнікоў.
Грыгорый Арсенцьевіч Леўкавец (другі злева) з групай самых актыўных пакупнікоў.

У першыя дні новага года ва ўніверсаме “Родны кут”, што па вуліцы Савецкай, адбыўся розыгрыш прызоў.

Кіраўніцтва праўлення райспажыўтаварыства і філіяла “Каапгандаль №2” запрасіла сюды самых актыўных уладальнікаў дысконтных картачак. Яны былі вызначаны па найбольшых сумах пакупак, зробленых у 2016 годзе ў названым універсаме, а таксама “Юбі­лейным” і “Цэнтральным”. Такіх аказалася больш за 30 чалавек.

 Галоўны прыз — скутар —  не прысуджаўся, бо, каб стаць яго ўладальнікам, неабходна было купіць харчовых тавараў на 100 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Такіх пакупнікоў не аказалася. А вось халадзільнік  дастаўся сям’і пастаўчаніна Алега Сакалоўскага, якая за год накупляла ў “Родным куце” прадуктаў на 61 мільён рублёў.  Аляксандру Козічу выпаў тэлевізар, Аляксандру Маляўку і Андрэю Хіневічу — СВЧ-печы, Уладзіміру Чараўко і Людміле Сямёнавай — мультываркі. Прызы атрымалі і астатнія ўдзельнікі розыгрышу.

Сям’я Сакалоўскіх задаволена прызам.
Сям’я Сакалоўскіх задаволена прызам.

— Сярод адзначаных сёння пакупнікоў шмат тых, хто карыстаецца нашымі паслугамі  пастаянна, — падкрэсліла, віншуючы пераможцаў, дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” Маргарыта Скраблевіч. — Мы ўдзячны ім за гэта і разлічваем, што ў новым годзе зможам прапанаваць гараджанам і вяскоўцам яшчэ шырэйшы асартымент тавараў, у тым ліку ўласнай вытворчасці.

— Раённае спажывецкае таварыства з’яўляецца адзінай арганізацыяй, якая выконвае важнейшую сацыяльную функцыю — забяспечвае гандлёвае аб­слугоў­ванне сельскага насель­ніцтва, — адзначыў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Грыгорый Арсенцьевіч Леўкавец. — Мы не імкнёмся да звышпрыбыткаў, затратных мерапрыемстваў. У той жа час з улі­кам сваіх магчымасцей стараемся заахвочваць попыт пакупнікоў, удасканальваць гандлёвую сетку, укараняць новыя тэхналогіі і формы абслугоўвання. Наколькі гэта ўдаецца, сведчаць вынікі фінансавай дзейнасці. Мы плацежаздольныя, з прыбыткам завяршылі мінулы год. А гэта азначае, што, як і раней, на тэрыторыі раёна будзе дзейнічаць створаная гандлёвая сетка, нашы аўтамагазіны абавязкова даедуць да жыхароў самых аддаленых населеных пунктаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.