“Афганцаў” чакае “Юрцава”


0a1afc707fe3ce83d4cb3967a87cdc46

На Пастаўшчыне пражывае каля паўтары сотні былых воінаў-інтэрнацыяналістаў, якім у свой час давялося выконваць воінскі абавязак у Афганістане. Гэта інфармацыя менавіта для іх.

У рэдакцыю звярнуўся старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афга­ністане” Валерый Антонавіч Лушчык з просьбай даць абвестку ў газеце пра тое, што ўдзельнікі баявых дзеянняў у Рэспубліцы Афганістан маюць права праходзіць медыцынскую рэабілітацыю ў Віцебскім абласным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны “Юрцава”. Пуцёўкі туды бясплатныя, а вось бальнічны ліст для аплаты па месцы работы на час знахо­джання ў “Юрцаве” не выдаецца.

Больш падрабязныя даведкі можна атрымаць у В. А. Лушчыка, пазваніўшы яму на нумар 8 (029)7141025.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.