Члены школьных прэс-цэнтраў наведалі рэдакцыю

Образование

img_7051

Падчас зімовых канікулаў ні на дзень не спынялася работа ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Праводзіліся заняткі і ў школе дзіцячага актыву “Лесвіца поспеху”. Яе ўдзельнікі, у прыватнасці прадстаўнікі школьных прэс-цэнтраў, наведалі рэдакцыю раённай газеты “Пастаўскі край”, дзе сустрэліся з галоўным рэдактарам і іншымі супрацоўнікамі, азнаёміліся з работай аддзелаў, працэсам стварэння газеты.

На здымку: аператар Людміла Клімюк знаёміць прадстаўнікоў школьных прэс-цэнтраў з камп’ютарнай вёрсткай газеты.

Фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.