Казка становіцца явай

Культура

img_0197

Хто сказаў, што казка — толькі для дзяцей? Калядныя і навагоднія святы цалкам абвяргаюць гэта сцвярджэнне. У такія дні і дарослыя зусім не супраць акунуцца ў чароўныя дзеі.

img_0245

Менавіта такая магчымасць прадаставілася ў пераднавагоддзе і кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам аддзелаў і ўпраўленняў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў запрасіў усю кіраўніцкую каманду на спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”. І не толькі на казачнае прадстаўленне (а яно сапраўды цікавае, пабудаванае на мясцовым матэрыяле, вершаванае, беларускамоўнае, у чым асаблі­вая заслуга аўтара сцэнарыя, нашай мясцовай паэткі Наталіі Карнілавай), а каб паказаць і расказаць, у якія сціслыя тэрміны і з якім энтузіязмам ствараўся гэты комплекс, наколькі вялікі яго патэнцыял і якімі прыцягальнымі стануць Азёркі не толькі для пастаўчан, але і для турыстаў.

img_0210

Праект увасабляе ў жыццё дзяржаўнае аб’яднанне “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна”. А галоўны “прараб” усіх пераўтварэнняў, што адбываюцца ў Азёрках, — намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Станіслаў Уладзіміравіч Чымбург. Яго вялікая творчая праца не засталася незаўважанай. Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў у прысутнасці ўсіх кіраўнікоў уручыў С. У. Чымбургу Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта.

img_0239

На свята быў запрошаны і начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама В. А. Захарэвіч. Васілій Аляксеевіч высока ацаніў зробленае і пажадаў пастаўчанам далейшых поспехаў у развіцці спорту і турызму.

Чарговае казачнае прадстаўленне адбудзецца  ў Азёрках 14 студзеня, пачатак у 15 гадзін. А ў ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” ўжо распрацоўваецца сцэнарый святкавання Масленіцы, якая таксама будзе ладзіцца на спартыўна-турыстычным комплексе.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.