На прыёме ў Прэзідэнта


000019_396106_big

Па традыцыі напярэдадні старога Новага года ў Мінску адбыўся афіцыйны прыём ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстасць былі запрошаны вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, спартсмены, журналісты, работнікі сацыяльнай і культурнай сфер. У ліку іншых высокага гонару ўдастоіўся і дырэктар Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых  і інвалідаў Павел Іванавіч Паўловіч. Увогуле, мінулы год для яго стаў вельмі памятным. За плённую працу, значны аса­бісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы і высокі прафесіяналізм П. І. Паўловіч узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, яму прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны-2015”. І вось яшчэ адна значная падзея.

— Падчас афіцыйнага прыёму, які праходзіў ва ўрачыстай абстаноўцы,  размова ішла пра суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, набыткі мінулага і планы на гэты год, — адзначыў Павел Іванавіч Паўловіч. —  Кіраўнік краіны, уручаючы дзяржаўныя ўзнагароды, падкрэсліў, што будучыня Беларусі напрамую залежыць ад аддачы кожнага яе грамадзяніна на сваім рабочым месцы. А цяжкасці, якія былі, загартоўваюць беларусаў, робяць іх яшчэ больш адказнымі за лёс сваёй краіны.

 Вечар прайшоў у цёплай атмасферы, падарыў шмат незабыўных уражанняў.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.